Описание
بِسْـــــــــــــمِ اللهِ الرَّحْمَنِ الرَّحِـــــــــــــيمِ
☾⋆ У імя Аллага, Літасцівага, Міласэрнага! ☾⋆
Наша вера... Мы верым у Адзінага Бога, Які стварыў прасторы-сусветы і апекуецца над імі, а па сканчэнні часоў пакліча кожнага чалавека на Свой Суд у Дзень Адплаты. І кожны атрымае па заслугах і не будзе пакрыўджаны ніводзін. Але і самы лепшы чалавек не ўвойдзе ў сады Раю па сваіх справах - толькі з ласкі Божай. Наша мэта - заслужыць гэтую літасць нашага Пана Бога - Аллага.
Наша Беларусь. Мусульмане могуць лічаць гэтую зямлю “дар уль-амн” (ар. دار الامن). Гэта арабскае азначэнне, якое можна перакласці як “Прыстанак міру” (рус. Обитель мира, безопасная земля), і азначае край, у якім мусульмане ў меншасці, але не падвяргаюцца абмежаванням у вызнанні Іслама. Так, прыкладам, была названа тэрыторыя Індыі, дзе мусульмане жылі здаўна не ў большасці, але мелі права вызнаваць сваю рэлігію.
Арабы, між іншым, называюць нашу краіну "Белая Русь" ( روسیا بیضا ). Мы ж называем яе Беларусь (بیلاروس)
Першая эпоха ў гісторыі Іслама – Тры пакаленні праведнікаў (так яна завецца паводле аднаго з хадзісаў нашага любімага Прарока صلى الله عليه وسلم), пакінула след і на беларускіх землях. Срэбраныя манеты з выбітымі на іх словамі свяшчэннага сведчання веры (шахада "لا إله الّا الله", словы “Няма нікога, вартага пакланення, акрамя Аллага”) можна знайсці і ў нашых краях.
Цяпер Іслам тут мае сталыя правы на існаванне, нароўні з іншымі традыцыйнымі рэлігіямі.
Сімвалам жа веры з'яўляецца шагада - сведчанне, што няма нікога і нічога, годнага пакланення, акрамя Адзінага Бога - Аллага. І Мухамадﷺ - заключны Яго прарок і пасланец.
Гэтая група прысвечана нашай светлай і чыстай рэлігіі.
Далучайцеся! З Богам!
Мір вам, літасць Аллага і Яго дабраславенне!
السلام عليكم ورحمة الله وبركاته
ⒾⓈⓁⒶⓂ
"Няма нікога і нічога годнага для пакланення, акрамя Адзінага Бога Аллага, і Мухамад ﷺ - пасланец Аллага"
لاَ إِلَهَ إِلاَّ اللَّهُ وَ مُحَمَّدًا رَسوُلُ اللَّهِ